Тэматычны шоу-конкурс напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны правялі ў Брэсцкім медыцынскім каледжы
Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у Брэсцкім дзяржаўным медыцынскім каледжы прайшоў шоу-конкурс “Містэр каледж-2025”.

За перамогу змагаліся шэсць крэатыўных, таленавітых і абаяльных навучэнцаў. Конкурсная частка складалася з пяці этапаў, у кожным з якіх маладыя людзі павінны былі праявіць артыстызм, уменне трымацца на сцэне, інтэлектуальныя і творчыя якасці.

Балельшчыкі віталі канкурсантаў бурнымі апладысментамі.
Інтрыга трымалася да апошняга і вырашылася пасля насычанай праграмы: тытул “Містэр каледж-2025” прысудзілі Назару Чырцу, які набраў найбольшую колькасць балаў па выніках усіх конкурсаў.

Тытул “Першы Віцэ-Містэр-2025” дастаўся Дзмітрыю Дзядземе. А тытул “Другі Віцэ-Містэр-2025” заваяваў Станіслаў Артысюк. Акрамя таго, яму прысудзілі намінацыю “Містэр Папулярнасць”.

У намінацыях “Містэр Інтэлект” перамог Глеб Ашуркевіч, “Містэрам Арыгінальнасцю” стаў Глеб Ярашук, а “Містэр Артыстычнасць” – Цімафей Шум. Усе канкурсанты атрымалі дыпломы ўдзельнікаў, памятныя падарункі і сертыфікаты ад першаснай прафсаюзнай арганізацыі каледжа, Маскоўскага раённага камітэта БРСМ, Маскоўскай раённай г. Брэста арганізацыі “Белая Русь”.

Старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі каледжа Кацярына Амельянчук:
– Віншуем мужчын з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, а таксама ўдзельнікаў нашага конкурсу з заслужанай перамогай. Дзякуем за годнае выступленне і жадаем далейшых творчых поспехаў!
