8 (0162) 40-59-10
224005, г.Брест, ул. Карла Маркса, 19
profmed@brest.by
8 (0162) 40-59-10
Версия для слабовидящих
Задать вопрос
Открыть меню

Восьмая пара праекта #МЕДЫЦЫНАІХЗВЯЗАЛА

Генадзь і Святлана Саўчук

Пазнаёміліся будучыя муж і жонка ў далёкім жніўні 1993 года ў родным Драгічыне, хоць абодва вучыліся ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце, яна на другім, а ён – на шостым курсе. Абодва з сям'і ўрачоў. Любоў да медыцыны ў іх – з самага дзяцінства.

Наступная сустрэча юнай 17-гадовай Святланы і 22-гадовага Генадзя адбылася ўжо на вучобе ў Гродне. Пасля першай сустрэчы яны не змаглі забыць адзін аднаго.

– Вядома ж гэта каханне з першага погляду! Усё было, як у казцы. З таго часу мы больш не раставаліся, – дзеліцца Святлана.

Менш чым праз год пасля знаёмства пара стала мужам і жонкай.

Генадзя размеркавалі ў Драгічын, а Святлана яшчэ працягвала вучобу.

– Год нам давялося жыць асобна, здавалася, што гэта быў самы доўгі час, бо нам не хапала адзін аднаго, як паветра! – распавядае жонка.

Генадзь пераразмеркаваўся ў Гродна, і сям'я ўз'ядналася, іх шчасцю не было мяжы. Там жа нарадзіўся іх сын. Аднак сумяшчаць вучобу і гадаваць маленькае дзіця было нялёгкай справай, і вырашылі, что Генадзь з сынам вернуцца ў Драгічын. Там працаваў урачом афтальмолагам, як і яго бацька. З падтрымкай бабуль і дзядуль выхоўваў сына. Святлана працягвала вучобу. Мацярынскае сэрца раздзіралася на часткі, і пры кожнай магчымасці яна імчалася да сям'і.

Пасля заканчэння інстытута і праходжання інтэрнатуры Святлана вярнулася ў Драгічын. З першага дня працы стала загадчыкам неўралагічнага аддзялення цэнтральнай раённай бальніцы. Святлана Міхайлаўна і зараз працуе ў любай неўралогіі.

– У аддзяленні праходзяць лячэнне пацыенты з цяжкай паталогіяй, і калі парой здаецца, што няма сіл і цалкам ўсю сябе аддала працы, на дапамогу прыходзіць дабрыня і цяпло самага блізкага чалавека – каханага мужа, і ад гэтай увагі становіцца на душы лёгка і радасна! – распавядае яна.

Генадзь Васільевіч з 2006 года працуе намеснікам галоўнага ўрача. Вельмі вясёлы і жыццярадасны чалавек, сваім аптымізмам зараджае ўвесь калектыў. Маладыя калегі прыходзяць да яго і па бацькоўскую параду, і па параду па працы.

У мінулым годзе сям'я Саўчук адзначыла трыццацігоддзе сумеснага жыцця. Генадзь і Святлана выхавалі дваіх сыноў. І, акрамя гэтага, увесь час яны аддалі служэнню абраным прафесіям.

Пара прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці не толькі роднай бальніцы, але і цэлага раёна. Генадзь Васільевіч – старшыня раённай камісіі па выбарах, за што быў неаднаразова адзначаны Падзячнымі пісьмамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Святлана Міхайлаўна – дэпутат раённага Савета дэпутатаў, узнагароджана Падзячным лістом Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў.

У скарбонцы пары мноства ўзнагарод раённага, абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў. Генадзь Васільевіч – выдатнік аховы здароўя, Святлана Міхайлаўна – лаўрэат другой ступені конкурсу “Урач года Рэспублікі Беларусь-2022” у намінацыі “Урач тэрапеўт”.

У паўсядзённым жыцці муж і жонка – спагадныя і чулыя людзі, гатовыя прыйсці на дапамогу не толькі пацыентам, але і сваім калегам, сябрам. Акрамя агульнага медыцынскага прызвання, сям'я Саўчук мае мноства захапленняў. У вольны час разам ездзяць на рыбалку, плаваюць на байдарках, падарожнічаюць па цікавых мясцінах нашай цудоўнай Радзімы, добраўпарадкоўваюць дачны ўчастак.

Абодва любяць гатаваць, калі Святлана Міхайлаўна больш на традыцыйнай кухні, то Генадзь Васільевіч – на адкрытым паветры на мангале. «Яго плову і шашлыкам пазайздросціць любы шэф-повар!» – хваліць мужа яго каханая.

Пацікавіліся ў іх, ці лёгка гэта – увесь час быць разам. У адказ пачулі, што лёгка! Калі адчуваеш падтрымку, узаемаразуменне, павагу і каханне!

 

Восьмая пара проекта #МЕДИЦИНАИХСВЯЗАЛА

Геннадий и Светлана Савчук

Познакомились будущие супруги в далеком августе 1993 года в родном Дрогичине, хотя оба учились в Гродненском государственном медицинском институте, она на втором, а он – на шестом курсе. Оба из семьи потомственных врачей. Любовь к медицине им привили с самого детства.

Следующая встреча юной 17-летней Светланы и 22-летнего Геннадия состоялась в уже на учебе в Гродно. После первой встречи они не смогли забыть друг друга.

– Конечно же это любовь с первого взгляда! Все было, как в сказке. С тех пор мы больше не расставались, – делится Светлана.

Менее чем через год после знакомства пара стала мужем и женой.

Геннадий был распределен в Дрогичин, а Светлана еще продолжала учебу.

– Год нам пришлось жить порознь, казалось, что это было самое долгое время, потому что нам не хватало друг друга, как воздуха! – рассказывает супруга.

Геннадий перераспределился в Гродно, и семья воссоединилась, их счастью не было предела. Там же родился первенец. Однако совмещать учебу и растить маленького ребенка было нелегко, и Геннадий с сыном вернулся в Дрогичин. Работал врачом офтальмологом, как и его отец. С поддержкой бабушек и дедушек воспитывал сына. Светлана продолжала учебу. Материнское сердце разрывалось на части, и при каждой возможности она мчалась к семье.

После окончания института и прохождения интернатуры Светлана вернулась в Дрогичин. С первого дня работы стала заведующим неврологическим отделением центральной районной больницы. Светлана Михайловна и сейчас трудится в любимой неврологии.  – В отделении проходят лечение пациенты с тяжелой патологией, и когда кажется, что нет сил и всю отдала себя работе, на помощь приходит доброта и тепло самого близкого человека – любимого мужа, и от этого внимания становится на душе легко и радостно! – рассказывает она.

Геннадий Васильевич с 2006 года – заместитель главного врача. Очень веселый и жизнерадостный человек, своим оптимизмом заряжает весь коллектив. Молодые коллеги приходят к нему и за отцовским советом, и за советом по работе.

В прошлом году семья Савчук отметила 30 лет совместной жизни. Геннадий и Светлана воспитали двоих сыновей. И все это время они отдали служению выбранной профессии.

Пара принимает активное участие в общественной жизни не только родной больницы, но и своего района. Геннадий Васильевич – председатель районной комиссии по выборам, за что был неоднократно отмечен Благодарственными письмами Президента Республики Беларусь.

Светлана Михайловна – депутат районного Совета депутатов, награждена Благодарственным письмом Брестского областного Совета депутатов.

В копилке у пары множество наград районного, областного и республиканского уровня. Геннадий Васильевич – отличник здравоохранения, Светлана Михайловна – лауреат второй степени конкурса «Врач года Республики Беларусь-2022» в номинации «Врач терапевт».

В повседневной жизни супруги – отзывчивые и чуткие люди, готовые прийти на помощь не только пациентам, но и своим коллегам, друзьям. Помимо общего медицинского призвания, семья Савчук имеет множество увлечений. В свободное время вместе ездят на рыбалку, плавают на байдарках, путешествуют по интересным местам нашей прекрасной Родины, благоустраивают дачный участок. Оба любят готовить, если Светлана Михайловна больше на традиционной кухне, то Геннадий Васильевич – на открытом воздухе на мангале. «Его плову и шашлыкам позавидует любой шеф-повар!» – хвалит мужа вторая половинка.  

Поинтересовались у них, легко ли это – все время быть вместе. В ответ услышали, что легко! Если чувствуешь поддержку, взаимопонимание, уважение и любовь!