8 (0162) 40-59-10
224005, г.Брест, ул. Карла Маркса, 19
profmed@brest.by
8 (0162) 40-59-10
Версия для слабовидящих
Задать вопрос
Открыть меню

I гонар, i падзяка, i паклон…

I гонар, i падзяка, i паклон

Удзел у Перамозе ўсе разам прымалi –

I конны, i пешы, у лясу, на вадзе.

Падзяку нашчадкаў навек атрымалi,

За тое, што шансаў не будзе бядзе.

 

Паўзлi, шлi, ляцелi да дня Перамогi,

Праз мукi i крыкi, праз слёзы наўзрыд,

I жах катаванняў уздоўж той дарогi –

Застаўся ў памяцi ён назаўжды.

 

Гады праляцелi хвiлiнай, iмгненнем,

I подзвiг нiколi людскi не забыць,

Да той Перамогi iшлi пакаленнi,

А зараз павiнны мы мiр не згубiць.

 

Вось позiрк удалеч – ажывуць успамiны,

I нават зчарнелыя хмары развеюць…

Тут неба блакiтнае, яснае, мiрнае…

Толькi патрэбна нам у гэта ўсiм верыць.

 

Вось дрэва магутнае зноў пад абстрэлам…

Абаранiць усiх – дзяцей i бацькоў,

Выстаяць трэба за правае дзела,

Даць iм пазбегнуць фашысцкiх акоў.

 

А мроi – ў тыя далёкiя днi,

Каб засынаць у цiшынi i спакою,

Былi падобныя ў тысяч яны:

Выбухi сцiхлi каб, знiкла ўся зброя.

 

Малiтвы матулi сынам адпраўлялi,

Магчымасць iм даць зазiрнуць у вакно,

Ласкава да сэрца каб iх прыгарнулi –

Абдымкаў пяшчотней раней не было!

 

Чакалi бясконца там усiх у спадзяваннi,

Што вернуцца раптам дамоў назаўжды,

I што з неспадзянкi зацiхне дыханне,

I зноў заквiтнеюць без дыму сады.

 

Хусцiнку блакiтную дзесьцi ў кiшэнi

Ля сэрца свайго, як успамiн, пакладу.

Гiсторыi подых, надзеi праменi,

Як досвiт жадання пазбегнуць бяды!

 

Iмя той дзяучыны – магутная зброя,

Аднолькава з грознай гарматай яно,

Айчынная моц у ёй, празрыстая мроя,

Iмкненне да мiру на ўсiх нас адно.

 

Стоит отметить, что Екатерина станет участницей конкурса стихов "Помним. Гордимся", объявленного Республиканским комитетом Белорусского профсоюза работников здравоохранения.