8 (0162) 40-59-10
224005, г.Брест, ул. Карла Маркса, 19
profmed@brest.by
8 (0162) 40-59-10
Версия для слабовидящих
Задать вопрос
Открыть меню

Литературный голос медиков Брестчины

В сердце каждой профессии бьется частичка души, а у медиков она особенно чувствительна к красоте, боли, любви и тишине. За белым халатом часто скрывается не только врач, но и поэт, чьи строки рождаются в тишине ночного дежурства, в паузе между вызовами, в отражении жизни, полной света и теней.
В рубрике «Литературный голос медиков Брестчины» в этом году мы продолжим публиковать стихи наших членов профсоюза. В телеграм-канале Брестской областной организации БПРЗ стихи медиков собраны под единым хештегом: #литературныйголосмедиковбрестчины. Пусть эта рубрика станет пространством искренности, где медицина встречается с поэзией, а профессиональный опыт превращается в строки, полные тепла, размышлений и душевной чуткости.
Читайте, вдохновляйтесь и узнавайте новых авторов вместе с нами!

Сегодня представляем вам стихотворение, которое написал техник-массажист Брестской городской поликлиники №5 Федор Головач.

Вначале немного об авторе, который пишет свои произведения на роднай беларускай мове.

Фото из личного архива Федора Головача

Фёдар Галавач – тэхнік-масажыст Брэсцкай гарадской паліклінікі №5. Нарадзіўся 21 жніўня 2001 года ў вёсцы Малыя Радванічы Брэсцкага раёна.
З васьмі месяцаў і да шасці гадоў знаходзіўся ва ўстановах для дзяцей-сірот у Пінску і Кобрыне.
З 2007 па 2018 гады вучыўся ў Жабінкаўскай школе-інтэрнаце для дзяцей з парушэннем зроку.
У 2016 годзе (9 клас) зацікавіўся беларускай мовай і ў хуткім часе напісаў свой першы верш «Спадчына». У тым жа годзе стаў супрацоўнічаць з паэтам Алесем Каско, а таксама пачаў друкавацца ў газеце «Сельская праўда». Яшчэ са школьных гадоў удзельнічаў у шматлікіх конкурсах, дзе дыкламаваў вершы.
З 2018 па 2022 гады вучыўся ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна на гістарычным факультэце.
У 2023 годзе стаў навучэнцам Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа па спецыяльнасці «Тэхнік-масажыст».
З 1 жніўня 2025 года працуе ў 5-й паліклініцы горада Брэста.
Двойчы друкаваўся ў калектыўных зборніках літаратурнага аб’яднання «Літэра»: у 2022 годзе ў зборніку пад назвай «Шматколернаць» («Разноцветие») і ў 2025 – «Вясёлка».

Фото из личного архива Федора Головача

У студзені 2026 года Фёдар выдаў свой асабісты збонік «Эвалюцыя жыцця», куды ўвайшлі вершы, напісаныя ім з 2016 па 2025 гады.


Зіма-чараўніца

Зіма-чараўніца прыйшла нечакана,
У снезе стаіць ужо восеньскі лес.
Шмат словаў пра гэта намі сказана.
Яна разагнала самоту і стрэс.

Зіма-чараўніца паэтаў натхняе
Магічным узорам ад маразоў.
Такое ў жыцці не часта бывае,
Нібыта дзіцёнкам становішся зноў.

Зіма-чараўніца нам нагадала,
Што хутка сустрэнем мы новы год.
У нашых руках сняжынка растала,
І думкі стварылі ў душы карагод.

Зіма-чараўніца прыйшла нечакана,
Паветра напоўніўшы светлай надзеяй.
Хай многа момантаў будзе звязана
З такой незвычайнай, прыгожай завеяй!

23.11 2025