8 (0162) 40-59-10
224005, г.Брест, ул. Карла Маркса, 19
profmed@brest.by
8 (0162) 40-59-10
Версия для слабовидящих
Задать вопрос
Открыть меню

Пінскі дзяржаўны медыцынскі каледж разам з усёй краінай адзначыў Дзень роднай мовы

Госці і прысутныя мерапрыемства, якое арганізавалі ў каледжы, размаўлялі ў гэты дзень толькі на беларускай мове.

Навучэнцы разам з арганізатарам Янінай Вецік падрыхтавалі разнастайныя конкурсы і загадкі. За правільны адказ удзельнікі атрымлівалі на ўласны выбар любы з традыцыйных пачастункаў: дранікі, сала, аладкі, прыгатаваныя  навучэнцамі з дапамогай бацькоў.

– Дзень роднай мовы – напамін пра тое, што кожны беларус павінен захоўваць і берагчы тое, што перадалі яму ў спадчыну продкі: мову і традыцыі! Беражыце сваю родную мову!  Няхай заўсёды чуецца шум лясоў і чароўны звон нашых празрыстых крыніц і азёр, у ціхай роўнядзі якіх адлюстроўваецца сонца на ясным мірным небе, – звярнулася да ўдзельнікаў свята старшыня прафкама Жана Мікалаева.