«Самым надзейным мужчынам ад жанчын установы аховы здароўя «Баранавіцкая цэнтральная паліклініка»
Наборы імбірных пернікаў з такімі пасланнямі сёння прэзентавала жаночая палова калектыву цэхавага камітэта Баранавіцкай цэнтральнай паліклінікі сваім калегам-мужчынам.
Варта адзначыць, што партыя пернікаў, амаль 80 штук, унікальная і адзіная: дызайн распрацаваны асабіста членамі цэхавога камітэта, а супрацоўнікі Баранавіцкага хлебазавода выдатна выканалі гэту персанальную замову.
Старшыня аб'яднанай прафсаюзнай арганізацыі Баранавіцкай цэнтральнай паліклінікі і іншых устаноў аховы здароўя Баранавічаў Вікторыя Інжылеўская:
– Віншуем усіх мужчын, медыцынскіх работнікаў вобласці, з надыходзячым святам і жадаем ім усяго самага найлепшага!